Аніськава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аніськава (трансліт.: Aniśkawa) — вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна, знішчаная нямецкімі акупацыйнымі войскамі разам з жыхарамі. Знходзілася за 2 км на поўнач ад в. Вознава Сар’янскага сельсавета.
Перад вайной у ёй жыло 54 чалавека. У лютым 1943 года, у час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» нямецкія падраздзяленні загубілі 32 жыхары і спалілі вёску (12 двароў)[1]. Адзін з мясцовых жыхароў вёскі Э. Д. Міцкевіч, спасылаючыся на ўспаміны сваёй маці, засведчыў, што ў «вёсцы згарэў у сваёй хаце, схаваўшыся ад немцаў, толькі 70–гадовы стары Юрась Астапковіч»[2].
Пасля вайны не адрадзілася.
У 1982 годзе на месцы вёскі насыпаны курган, на вяршыні якога ўстаноўлены абеліск — сімвалічны каркас печы. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads