Аніцэт (Папа Рымскі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аніцэт (Папа Рымскі)
Remove ads

Аніцэт (лац.: Anicetus; ? — 165/166) — біскуп рымскі (154/155 — 165/166), прылічаны да святых.

Хуткія факты Аніцэт, 11-ы Папа ...
Remove ads

Біяграфія

Звестак пра Аніцэта амаль няма. Паводле Liber Pontificalis быў сірыйцам з Эдэсы. Вядома толькі, што ў час яго пантыфікату Рым наведаў вядомы біскуп Смірны Палікарп (пам. ~163), каб узгадніць з рымскай царквой дысцыплінарныя пытанні, датычныя ўсталявання даты святкавання Вялікадня, а таксама пазіцыі царкоўнай іерархіі ў дачыненні да новых хрысціянскіх плыняў, якія пагражаюць расколам. Гаворка ішла ў асноўным пра погляды фрыгійскага селяніна Мантана і яго вучняў, якія прапагандавалі хрысціянства, у якім акцэнт рабіўся на індывідуальных дзеяннях Святога Духа ў рэлігійных перажываннях; а таксама пра дзейнасць Маркіёна — заможнага купца з Сінопу, які сцвярджаў, што хрысціянства павінна адкінуць Стары запавет і развіваць дактрыну выключна ў духу пасланняў апостала Паўла. Маркіён прыбыў у Рым і ахвяраваў хрысціянскай суполцы значную суму (200 тыс. сестэрцый) і частку сваёй бібліятэкі. Рада старэйшын, пра ролю Аніцэта крыніцы не згадваюць, адхіліла вучэнне Маркіёна, вярнула яму грошы, але пакінула бібліятэку. Маркіён заснаваў у Рыме ўласную суполку, якая знайшла паслядоўнікаў ва ўсходніх і заходніх правінцыях Рымскай імперыі.

Remove ads

Зноскі

  1. Find a Grave — 1996. Праверана 30 жніўня 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63056'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads