Апошні бой Кастэра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Апошні бой Кастэра
Remove ads

«Апошні бой Кастэра» (англ.: Custer's Last Fight) — амерыканскі чорна-белы нямы кароткаметражны біяграфічны вестэрн 1912 года рэжысёра Фрэнсіса Форда. Першы фільм пра генерала Джорджа Армстранга Кастэра і яго апошні бой каля Літл-Бігхорн. Прэм'ера адбылася 4 кастрычніка 1912 года.

Хуткія факты Апошні бой Кастэра, Жанры ...
Remove ads

Сінопсіс

Фільм апавядае пра падзеі 1876 года і бітву паміж індзейцамі і 7-м кавалерыйскім палком арміі ЗША каля ракі Літл-Бігхорн. Рэшткі амерыканскіх войскаў пад камандаваннем Джорджа Кастэра вымушаны трымаць апошнюю абарону на ўзгорку пад націскам індзейцаў.

Дапоўненая версія фільма 1924 года

У ролях

Больш інфармацыі Акцёр, Роля ...
Remove ads

Стварэнне

Фільм здымаўся на студыі «Inceville», каньён Санта-Інэс, Лос-Анджэлес[1]. У фільме бралі ўдзел больш за 2000 статыстаў. З бюджэтам у 30 000 долараў фільм быў самым дарагім на момант выхаду.

У 1924 годзе выйшла другая, дапоўненая версія фільма працягласцю 54 хвіліны[2]. Другая версія выпушчана ў 2005 годзе на DVD.

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads