Архікафедральны сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі

рымска-каталіцкі архікафедральны сабор у Маскве From Wikipedia, the free encyclopedia

Архікафедральны сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Remove ads

Архікафедральны сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — неагатычны сабор у Маскве, найбуйнейшы каталіцкі сабор у Расіі, кафедральны сабор архідыяцэзіі Маці Божай, якую ўзначальвае арцыбіскуп мітрапаліт Паала Пецы. Трэці па ліку маскоўскі каталіцкі храм, пабудаваны да рэвалюцыі 1917 года, адзін з трох дзеючых цяпер каталіцкіх храмаў Масквы разам з касцёлам Святога Людовіка і касцёлам Святой Вольгі.

Хуткія факты Архікафедральны сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Краіна ...

У саборы служаць імшы на рускай, польскай, нямецкай, англійскай, французскай, іспанскай мовах, латыні, а таксама трыдэнцкія імшы і імшы па армянскаму абраду. Акрамя таго, праводзяцца сустрэчы моладзі, курсы катэхізацыі, дабрачынныя канцэрты арганнай, царкоўнай, класічнай і рок-музыкі. Пры саборы працуюць бібліятэка і царкоўная лаўка, офіс рэгіянальнага аддзялення «Карытас» і дабрачынны фонд «Мастацтва дабра».

Remove ads

Пробашчы

  • 1911—1919 — касцёл насіў статус філіяльнага і не меў уласнага пробашча
  • Міхаіл Цакуль (1919 — 21 жніўня 1937)
  • Юзаф Занеўскі (15 ліпеня 1991 — 2017)[1]
  • Уладзімір Кабак (з 24 мая 2017)[2]

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads