Арцём Секушэнка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арцём Секушэнка
Remove ads

Арцём Аляксандравіч Секушэнка (нар. 6 ліпеня 2001, Магілёў, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Хуткія факты Арцём Секушэнка, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Выхаванец СДзЮШАР №5 г. Магілёў. Першыя трэнеры — Рыгор Рыгоравіч Ракуцін і Наталля Мікалаеўна Багдановіч. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Генадзя Леанідавіча Самарскага[2].

У 2017 годзе пачаў прафесійную кар’еру ў магілёўскім «Барысфене», дзе правёў 5 сезонаў. У гульнявым сезоне 2022/23 выступаў за «Мінск» (рэзерв) у чэмпіянаце Беларусі і Студэнцкай Лізе РЧ. З 2023 года — у асноўнай камандзе БК «Мінск». У жніўні 2024 года вярнуўся ў «Барысфен»[3].

Быў прызнаны лепшым маладым гульцом Кубка Беларусі-2019[4] і 2023[5].

Выступаў у складах нацыянальных зборных Беларусі U-16 (2017), U-18 (2019) і U-20 (2021). З 2023 года — гулец мужчынскай нацыянальнай зборнай Беларусі. У складзе моладзевай зборнай (U-20) заваяваў сярэбраны медаль Еўрапейскага Кубка Выкліку-2021[6].

Remove ads

Кар’ера

Дасягненні

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads