Аршанскі станкабудаўнічы завод «Чырвоны барацьбіт»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аршанскі станкабудаўнічы завод «Чырвоны барацьбіт» — завод, заснаваны ў 1900 г. у г. Орша як слясарныя майстэрні. З 1915 механічныя і жалезаліцейныя майстэрні механічныя майстэрні па вырабе сельскагаспадарчага інвентару, катлоў, бочак, рамонце абсталявання для млыноў, вінакураных заводаў. У 1919 г. майстэрні нацыяналізаваны. З 1928 г. чыгуналіцейны механічны завод «Чырвоны барацьбіт».
Падчас Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваны на Урал. У 1946 г. адноўлены. У 1959 г. рэканструіраваны.
З 1960 г. станкабудаўнічы завод спецыялізуецца на вытворчасці плоскашліфавальных станкоў высокай дакладнасці для хуткага шліфавання і станкоў для электра-хімічнага шліфавання.
Сёння завод выпускае дрэваапрацоўчыя і каменеапрацоўчыя станкі, дрэваапрацоўчы інструмент. Асвоена вытворчасць комплексаў лазернай рэзкі з лічбавым праграмным кіраваннем. Прадукцыя адзначана залатымі медалямі на міжнародных выстаўках.
Станкі завода экспартуюць у больш чым 110 краіны свету. У 2005 годзе завод выпусціў статысячны станок, які быў адгружаны ў Камсамольск-на-Амуры.
Remove ads
Зноскі
- Олена Рощіна. Зеленський ввів у дію нові санкції, російську частку “Запоріжсталі” конфіскують (укр.). Українська правда (12 мая 2023).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads