Арэгонскі дзяржаўны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арэгонскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Oregon State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Карваліс у штаце Арэгон, ЗША.
Remove ads
Агульная характарыстыка
У 2023 годзе ў ім навучалася больш за 37 тысяч студэнтаў, што робіць яго самым буйным універсітэтам штата. З моманту заснавання ўніверсітэт скончылі больш за 272 тысяч выпускнікоў. Універсітэт мае сёмы па велічыні інжынерны каледж у ЗША на 2023 год. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Універсітэт атрымаў рэкордную суму ў 450 мільёнаў долараў на фінансаванне даследаванняў у 2022 годзе і займаў лідзіруючае месца ў штаце па фінансаванні даследаванняў на працягу больш за 50 гадоў.
Remove ads
Структура
- Каледж сельскагаспадарчых навук
- Каледж бізнесу
- Каледж навук аб Зямлі, акіяне і атмасферы
- Каледж адукацыі
- Каледж інжынерыі
- Каледж лесаводства
- Каледж вольных мастацтваў
- Каледж фармацыі
- Каледж грамадскага здароўя і гуманітарных навук
- Каледж прыродазнаўчых навук
- Каледж ветэрынарнай медыцыны
- Універсітэцкі ганаровы каледж
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads