Арэлі (карціна Фраганара)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арэлі (карціна Фраганара)
Remove ads

«Арэлі» — карціна французскага жывапісца Жана Анарэ Фраганара, напісаная каля 1767 года. Найбольш вядомая праца мастака, якая лічыцца адным з шэдэўраў эпохі ракако[3].

Хуткія факты Матэрыял, Тэхніка ...

На карціне намаляваны малады чалавек, які назірае з-за кустоў за юнай паненкай на арэлях, якую разгойдвае пажылы мужчына, які не заўважае паклонніка. У адлюстраваны на карціне момант дзяўчына, знаходзячыся ў верхнім пункце траекторыі арэляў, дазваляе ўдачліваму кавалеру зазірнуць у тайны сваёй сукенкі, хоць падобная шчодрасць абярнулася стратай туфліка, які ляціць у статую Гарпакрата — старажытнагрэчаскага бога маўчання і сакрэтаў. Шапо бержэр (капялюш па-пастухоўску) на галаве дзяўчыны ўзмацняе іранічна-фрывольны сэнс карціны, паколькі ў тыя часы такія капялюшы асацыяваліся са сталай высакароднасцю жыхароў сельскіх памесцяў, прывязаных да прыроды і не сапсаваных гарадскімі спакусамі.

Паводле ўспамінаў драматурга Шарля Кале[4], не названы ім прыдворны Людовіка XV заказаў гэту карціну Габрыэлю-Франсуа Дуаену ў якасці сюжэтнага партрэта сваёй палюбоўніцы і сябе, прычым па першапачатковай задумцы арэлі павінен быць разгойдваць біскуп. Але Дуаен, не рызыкнуўшы ўзяцца за такую фрывольную працу, перадаў заказ Фраганару, які і напісаў карціну, замяніўшы, аднак, біскупа на парафіяніна.

Асоба першага ўладальніка карціны застаецца нявысветленай, хоць выказвалася здагадка, што гэта мог быць Мары-Франсуа-Давід Баю дэ Сен-Жульен, больш вядомы, як барон дэ Сен-Жульен (1713—1788)[5]. Першым дакладна вядомым уладальнікам быў зборшчык падаткаў М.-Ф. Менаж дэ Прэсіньі, пасля смерці якога ў 1794 годзе карціна перайшла ва ўласнасць рэвалюцыйнага ўрада Францыі. Пазней карціна, магчыма, належала маркізу дэ Разен дэ Сен-Мар, а наступным бясспрэчным уладальнікам стаў Шарль дэ Марні. Пасля смерці дэ Марні ў 1865 годзе карціна была набыта на аўкцыёне ў Парыжы Рычардам Сеймур-Конуэем, чацвёртым маркізам Хартфарда, адным з заснавальнікаў збору Уолеса ў Лондане, дзе палатно і захоўваецца дагэтуль[6].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads