Балыкчы
горад у Кыргызстане From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Балыкчы (кірг.: Балыкчы — «рыбак») — горад у Ісык-Кульскай вобласці Кыргызстана. У 1989—1992 гадах горад быў абласным цэнтрам Ісык-Кульскай вобласці (якая ўключала цяперашнюю Ісык-Кульскую і Нарынскую вобласці) і насіў назву Рыбачае, затым Ісык-Куль, а з 1993 года носіць цяперашнюю назву.
Насельніцтва — 51,3 тыс. чалавек (2021).
Remove ads
Геаграфія
Размешчаны на паўночным беразе заходняга ўскрайка возера Ісык-Куль, за 175 км на паўднёвы ўсход ад Бішкека. Важны транспартны вузел. З горада аўтамабільныя трасы вядуць у Бішкек, у абласны цэнтр Каракол (па паўночным і паўднёвым берагах возера), у горад Нарын і далей да памежнага пункта кыргызска-кітайскай мяжы «Таругарт». Будуецца аўтадарога «Балыкчы — Джалал-Абад», чыгуначная станцыя «Рыбачае» — канцавы пункт чыгункі Бішкек — Балыкчы. У горадзе размешчаны базавы порт Ісык-Кульскага параходства. За 40 км ад горада знходзіцца міжнародны аэрапорт «Ісык-Куль» у сяле Тамчы.
Remove ads
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads