Баменда
горад у Камеруне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Баменда (таксама вядомы як Абаква і Манкон; англ.: Bamenda, фр.: Bamenda) — горад у Камеруне, адміністрацыйны цэнтр Паўночна-Заходняга рэгіёна і дэпартамента Мезам. Насельніцтва — 269 тысяч чалавек (2005). Горад размешчаны за 366 км на паўночны захад ад сталіцы Камеруна, горада Яўндэ і вядомы сваім прахалодным кліматам, пагорыстай мясцовасцю і маляўнічым становішчам.
Як і ў любым цэнтры рэгіёна, у Бамендзе размешчана мноства рынкаў, банкаў і офісаў. Асновай прамысловасці з’яўляецца перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, галоўным чынам кавы. У Бамендзе размешчана некалькі культурных аб’ектаў, такіх як палац Манкон, з нядаўна пабудаваным музеем, а таксама палац Балі, на тэрыторыі якога маюцца старажытныя архітэктурныя збудаванні.
Remove ads
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Дордрэхт, Нідэрланды (1993)
Зноскі
- Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 3. — С. 596.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads