Безыменнае (возера, Шклоўскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Безыменнае, Палыкаўскае — возера ў Беларусі, на мяжы Шклоўскага і Круглянскага раёнаў Магілёўскай вобласці, у басейне ракі Чарнаводка (працякае праз возера), за 17 км на захад ад горада Шклоў і за 13 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Круглае, прыкладна за 0,4 км на захад ад вёскі Палыкавічы, каля вёскі Азёры Круглянскага раёна.

Хуткія факты Безыменнае, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 0,343[1] км², даўжыня 0,98[1] км, найбольшая шырыня 400 м, Даўжыня берагавой лініі 2,45 км. Найбольшая глыбіня 2 (2,3[1]) м. Сярэдняя глыбіня 1,2 (1,1[1]) м. Плошча вадазбору 9,6 км². Аб’ём вады ў возеры 0,4 млн м³.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Вакол возера пойма шырынёй да 150 м, месцамі забалочаная. Берагі пясчаныя, забалочаныя, месцамі параслі хмызняком. Уздоўж берагоў значна зарастае (чарот, аер).

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads