Беларуска-Расійскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міждзяржаўная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» (народная назва Машынка) — буйны рэгіянальны навукова-адукацыйны цэнтр. Знаходзіцца ў г. Магілёве, Рэспубліка Беларусь.
Remove ads
Гісторыя
Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут быў адкрыты 1 верасня 1961 года ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў СССР ад 10 жніўня 1961 года № 714 і Пастановай Савета Міністраў БССР от 22 жніўня 1961 года № 504.[1]
Загадам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь № 198 ад 17 мая 2000, Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут пераўтвораны ў Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (МДТУ).
У адпаведнасці з Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі, падпісаным у Магілёве 19 студзеня 2001, загадамі Міністэрства адукацыі Расійскай Федэрацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 3862/518 ад 28.11.2001 і № 2102/206 ад 15.05.2003, і загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 371 ад 23.09.2003 універсітэт пераўтвораны ў Дзяржаўную ўстанову вышэйшай прафесійнай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт».
Remove ads
Структура ўніверсітэта
Факультэты[2]:
- аўтамеханічны,
 - машынабудаўнічы,
 - будаўнічы,
 - кіравання і інавацый,
 - электратэхнічны,
 - інжынерна-эканамічны,
 - інжынерны факультэт завочнай адукацыі.
 
У складзе факультэтаў працуюць 29 кафедр.
У склад універсітэта таксама ўваходзяць:
- Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў,
 - архітэктурна-будаўнічы каледж,
 - ліцэй.
 
Ва ўніверсітэце працуюць навукова-даследчы сектар, праблемныя навукова-даследчыя лабараторыі і навукова-вытворчыя цэнтры.
Перыядычна выдаецца навуковы часопіс «Веснік Беларуска-Расійскага ўніверсітэта» і зборнік навуковых прац, штогод праводзяцца міжнародныя навукова-тэхнічныя канферэнцыі.
Вучэбны працэс адбываецца ў сямі вучэбных карпусах.
Remove ads
Сістэма менеджменту якасці
У сакавіку 2010 года Беларуска-Расійскі ўніверсітэт атрымаў сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджменту якасці ў вобласці вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з МС ІСО 9001:2008[3].
Падрыхтоўка спецыялістаў
Падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўляецца па 16 спецыяльнасцях і 31 спецыялізацыі па беларускіх адукацыйных стандартах і 7 спецыяльнасцях па расійскіх адукацыйных стандартах[4], Архітэктурна-будаўнічы каледж вядзе падрыхтоўку па 4[5], а ІПК дазваляе прайсці перападрыхтоўку і атрымаць другую вышэйшую адукацыю па 9 спецыяльнасцях.
Колькасць студэнтаў ва ўніверсітэце звыш 7500 чалавек, агульная колькасць навучэнцаў ва ўсіх структурных падраздзяленнях ВНУ дасягае 12000 чалавек.
У рамках універсітэта развіваецца сістэма непарыўнага адукацыйнага працэсу: ліцэй ― Архітэктурна-будаўнічы каледж ― універсітэт ― інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.
Падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі ажыццяўляецца праз магістратуру і аспірантуру па 15 навуковых спецыяльнасцях, дзейнічаюць два спецыялізаваныя саветы па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый.
Remove ads
Рэктары
- (1961—1969) — Аляксандр Аляксеевіч Барысаў
 - (1969—1975) — Сяргей Міхайлавіч Бялоў
 - (1975—1987) — Віталій Іванавіч Халзакоў
 - (1987—1998) — Віктар Іванавіч Ходыраў
 - (1998—2018) — Ігар Сяргеевіч Сазонаў
 - (з 2018) — Міхаіл Яўгенавіч Лусцянкоў
 
Гл. таксама
Зноскі
- Афіцыйны сайт універсітэта. Гісторыя Архівавана 17 верасня 2012.
 - Афіцыйны сайт універсітэта Архівавана 5 сакавіка 2016.
 
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

