Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (Белаазёрск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан — мемарыял у цэнтры горада Белаазёрска, у парку «Энергетыкаў». Адкрыты у 1976 годзе ў гонар подзвігу 49 воінаў і партызан, у тым ліку 19 лётчыкаў[1] 130-га хуткаснага, 207 і 212-га далёкага дзеяння бамбардзіровачных авіяпалкоў, якія нанеслі ўдары па нямецка-фашысцкім захопнікам і загінулі (архітэктар М. Ф. Ткачук і скульптар У. І. Ананька). З’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.
Remove ads
Гісторыя
На трэці дзень вайны ў небе Бярозаўшчыны разгулялася смяротная сутычка паміж савецкімі бамбардзіроўшчыкамі і фашысцкімі знішчальнікамі. Па словах відавочцаў, некаторым лётчыкам, выпрыгнуўшым з падпаленых самалётаў, атрымалася з дапамогай мясцовых жыхароў адыйсці ад праціўнікаў, а загінуўшыя пілоты былі пахаваныя. Была пастаўлена мэта — адшукаць жывых удзельнікаў бою, а таксама ўсталяваць імёны загінуўшых, месца іх пахавання. Размовы з людзьмі, пошук відавочцаў, бясконцая перапіска з архівамі і сведкамі падзей далі свае вынікі. Было ўстаноўлена, што 25 чэрвеня 1941 года на бамбаванне навалы танкаў праціўніка ў раёне Бярозы-Картузскай і Івацэвічаў вылецела 8 самалётаў, а вярнуўся адзін.
Remove ads
Апісанне
На брацкай магіле загінуўшых воінаў і партызан усталявана васьмімятровая стэла, зробленная у выглядзе крыла самалёта. Уверсе гэтага «крыла самалёта» знаходзяцця барэльефы твараў лётчыкаў.
Курган таксама ў выглядзе крыла. Знізу яго — лічбы Вялікай Айчыннай вайны. Ён пасеяны травою, і каля яго зроблены клумбы. Ззаду братэрскай магілы запалены «Вечны агонь», які абрамлёны жалезнай зоркай. Побач «Вечнага агню» усталяваны прамавугольныя мемарыяльныя гранітныя пліты, на якіх напісаны імёны загінулых партызан, і на адной з іх — словы Ніны Мацяш.
Штыкі, якімі абстаўлены мемарыяльны комплекс, сімвалізуюць стойкасць і мужнасць партызан.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads