Будынак Тэхналагічнага парку (Магілёў)

Магілёў From Wikipedia, the free encyclopedia

Будынак Тэхналагічнага парку (Магілёў)map
Remove ads

Будынак Тэхналагічнага парку Магілёў — будынак у цэнтры Магілёва, размешчаны па Ленінскай вуліцы, 63.

Хуткія факты Будынак Тэхналагічнага парку, Краіна ...

Будынак пабудаваны ў 1985 годзе па праекце архітэктара В. Кільчыцкага як лабараторны корпус Магілёўскага навукова-вытворчага аб’яднання па распрацоўцы і вытворчасці прагрэсіўнай тэхналагічнай аснасткі, сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі (ПКТІАМ).

Remove ads

Архітэктура

З’яўляецца вышыннай дамінантай забудовы вул. Ленінскай. Пляцоўка, на якой размешчаны 9-павярховы аб’ём, з поўначы абмежавана скверам, з захаду — вул. Ленінскай. Будынак калідорнага тыпу, абсталяваны 2 ліфтамі, размешчанымі ў цэнтры і аб’яднанымі ліфтавым холам. Лесвічная клетка прылягае да ліфтавага хола і вынесена па вертыкалі за плоскасць галоўнага фасада, што ўзбагачае яго пластычнае рашэнне. На 1-м паверсе размяшчаліся вестыбюль, эксперыментальны ўчастак, на 2-м — зала пасяджэнняў навукова-тэхнічнага савета, злучаная пераходам з актавай залай інстытута, на наступных паверхах — адміністрацыйныя памяшканні і праектна-канструктарскія аддзелы. У вонкавым аздабленні будынка выкарыстаны дэкаратыўная тынкоўка, абліцавальная плітка карычневага колеру і інш. аддзелачныя матэрыялы.

Над перакрыццем 2-га паверху быў устаноўлены электронны гадзіннік з дэкаратыўным цыферблатам.

Remove ads

Літаратура

  • Научно-производственное объединение по разработке и производству прогрессивной технологической оснастки, средств механизации и автоматизации // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads