Будынак жаночай гімназіі (Мазыр)

Мазыр From Wikipedia, the free encyclopedia

Будынак жаночай гімназіі (Мазыр)map
Remove ads

Будынак жаночай гімназіі — колішні будынак у Мазыры, які размяшчаўся на плошчы Леніна, 4[1].

Хуткія факты Будынак жаночай гімназіі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя для Мазырскай жаночай гімназіі. У 1917 годзе гімназія пераўтворана ў адзіную працоўную школу 2-й ступені[1].

У жаночай гімназіі ў 1911—1919 гадах вучылася В. З. Харужая — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля ў Віцебску ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза. У 1960 годзе на ўшанаванне памяці В. З. Харужай на будынку былой гімназіі ўстаноўлена мемарыяльная дошка[1].

Thumb
Будынак у пачатку XX ст.

У канцы XX стагоддзя выкарыстоўвалася як навучальная ўстанова[1]. Знесена разам з іншай забудовай плошчы пасля 1985 года.

Remove ads

Архітэктура

Двухпавярховы цагляны будынак П-падобны ў плане. У 1-м паверсе меўся праезд ва ўнутраны двор. Сцены 2-га паверха крапаваны філёнгавымі і руставанымі лапаткамі, ліштвамі з франтонамі, фрызам. Уваходы ў будынак праз вестыбюлі бакавых крылаў. Планіроўка 1-га і 2-га паверхаў калідорная. Паверхі злучала шырокая двухмаршавая лесвіца[1].

Зноскі

  1. Г. I. Дулеба, А. М. Кулагін. 1265. Будынак жаночай гімназіі, месца вучобы Харужай Веры Захараўны // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1985.  Гомельская вобласць.  383 с., іл.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads