Будынак інстытута «БелНДІдзіпрасельбуд»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Будынак інстытута «БелНДІдзіпрасельбуд» — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе вул. Веры Харужай, 29. Пабудаваны ў 1973 годзе (архітэктар І. Боўт, Л. Сагалаў, У. Сакалоўскі).
Remove ads
Архітэктура
Будынак мае вышынную кампазіцыю ў выглядзе прамавугольнага ў плане 12-павярховага аб’ёму (вышыня 42 м). Да яго галоўнага фасада далучаны аднапавярховы корпус актавай залы на 560 месцаў, да тыльнага таксама аднапавярховы корпус сталовай на 180 месцаў. Фасады вышыннага аб’ёма маюць рытм гарызантальных сценавых панеляў і стужак акон. Суцэльнае зашкленне першага паверха выканана з паглыбленнем ад фасаднай паверхні, што надало будынку лёгкасць. У апрацоўцы фасадаў пыкарыстана дэкаратыўная тынкоўка з мармуровай крошкай. Планіроўка будынка калідорная. 4 ніжнія паверхі займалі памяшканні дапаможных служб і адміністрацыі, 5—12-ы паверхі — праектныя майстэрні. Ва ўнутрапай апрацоўцы інтэр’ераў выкарыстаны дэкаратыўная тынкоўка, паркет, шпона.
Remove ads
Літаратура
- 329. Будынак інстытута «БелНДІдзіпрасельбуд» // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads