Булат-Батыр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Булат-Батыр
Remove ads

«Булат-Батыр» — савецкі нямы мастацкі фільм (іншая назва «Пугачоўшчына»), зняты рэжысёрам Юрыем Тарычам. Экранізацыя твора Абдрахмана Шакірава. Выйшаў на экраны 10 красавіка 1928 года.

Хуткія факты Булат-Батыр, Жанры ...
Remove ads

Сюжэт

Дзеянне фільма адбываецца ў XVIII стагоддзі падчас Пугачоўскага бунта. Спрабуючы сілай звярнуць мясцовае насельніцтва ў праваслаўе, манахі і салдаты ўрываюцца ў невялікае татарскае сяло, жыхары якога святкуюць традыцыйнае свята пачатку ворыва. Сяляне даюць адпор прышэльцам. Жонка селяніна Булата гіне, а сына Асфана вязуць у невядомым кірунку.

Праз 15 гадоў Булат, адважны абаронца беднякоў, набывае шырокую вядомасць. Ва ўсім яму дапамагае сын Асма, родны брат Асфана. Іншы сын Асфан, выхаваны набліжанымі князя Рыгора Пацёмкіна, становіцца прапаршчыкам і накіроўваецца на чале карнага атрада на ўціхамірванне паўстаўшых сялян роднага сяла.

Remove ads

У ролях

Больш інфармацыі Акцёр, Роля ...
Remove ads

Водгукі

Адзін з нямногіх фільмаў, знятых пра татараў. Вядома, што пасля прэм’еры ў Германіі нейкі белаэмігрант Антонаў-Іваноў паспрабаваў спаліць копію фільма ў кінатэатры «Канкордыя» ў знак пратэсту супраць «бальшавіцкай прапаганды».

Фільм атрымаў станоўчы водгук ад The New York Times, у якім утрымлівалася пахвала за аўтэнтычную атмасферу, дэкарацыі і здымкі.

Над фільмам працавалі

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads