Бяздоннае (возера, Слонімскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бяздо́ннае — возера ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці ў басейне ракі Іванаўка (Акоўка), за 25 кіламетраў у напрамку на захад ад горада Слонім, прыкладна за 0,8 км на захад ад вёскі Клепачы (Слонімскі раён).
Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня 0,76 км, найбольшая шырыня 0,53 км. Плошча вадазбору 1,8 км². Возера праточнае — працякае рака Іванаўка (Акоўка).
За 20 метраў на поўдзень ад возера знаходзіцца каменны могільнік канца XIV — пачатку XVI стагоддзяў. На пляцоўцы памерам 200х50 м больш за 100 магіл.
Паводле мясцовага падання, у даўнія часы на месцы возера была вёска. Аднойчы завітаў сюды Бог у абліччы старога жабрака і папрасіў кавалак хлеба. Толькі адна жанчына злітавалася над ім, дала яму бохан у дарогу. Вырашыў Бог пакараць людзей за сквапнасць, а жанчыну папярэдзіў, каб ішла з вёскі і не азіралася. Але яна не вытрымала і на пагорку за вёскай азірнулася — за спінай раскінулася вялікае возера. А жанчына ператварылася ў камень, падобны на жаночую фігуру з доўгай касой.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads