Більдзюгскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Більдзю́гскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Більдзюгі.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці БССР (з 20 верасня 1944 года — Полацкай, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года — Віцебскай).
17 красавіка 1962 года раён скасаваны, а сельсавет далучаны да Браслаўскага раёна. 30 ліпеня 1966 года сельсавет перададзены адноўленаму Шаркаўшчынскаму раёну. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Більдзюгскага сельсавета 41 населены пункт[1].
8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета ўключаныя 12 сельскіх населеных пунктаў скасаванага Ручайскага сельсавета ў межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Каўшэлева» (вёскі Бардзенцы, Барсучына, Забор’е, Запруддзе, Кадрышкі, Каты, Каўшэлева, Малінова, Пілаты, Праўдзінская, Рэчкі, Сынадворцы)[2]. 21 сакавіка 2008 года скасаваны вёскі Гернуты, Камароўшчына, Пушалаты, хутары Буда і Жвіранка[3]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Валожынскага сельсавета (5 населеных пунктаў: аграгарадок Наваселле, вёскі Галінова, Зарэчча, Казакі і хутар Непрынікі)[4]. 26 студзеня 2022 года скасаваны хутар Гарбачонкі[5].
Remove ads
Населеныя пункты
У склад сельсавета ўваходзіць 41 населены пункт (2023 г.):
- — хутар Гарбачонкі скасаваны ў 2022 годзе
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (37 населеных пунктаў) — 1329 чалавек[6], з іх 91,9 % — беларусы, 5,7 % — рускія, 1,2 % — палякі, 0,7 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (42 населеныя пункты) — 1297 чалавек[7].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads