Бісквіт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бісквіт
Remove ads

Бісквіт (фр.: biscuit, ад італ.: biscotto — «двойчы печаны»[1]) — кандытарскае цеста і кандытарскі «хлеб», прыгатаваны з мукі, цукру і яек. У англамоўных краінах тэрмін «бісквіт» ужываецца для іншых прадуктаў.

Хуткія факты Бісквіт, Названа ад ...
Thumb
Шакаладны фандан
Remove ads

Прыгатаванне

Існуе некалькі спосабаў прыгатавання бісквітнага цеста. Найбольш зручны для хатняга прыгатавання спосаб: яйкі ўзбіваюць з цукрам да павелічэння ў аб'ёме ў 2,5-3 разы. Затым дадаюць муку і хутка перамешваюць. Дно і краі формы змазваюць сметанковым маслам або распаленым маргарынам або заслаюць паперай. Цеста разліваюць у падрыхтаваныя формы, запаўняюць іх на 0,75 аб'ёму. Запоўненыя формы выпякаюць у духоўцы. Атрыманы бісквіт з'яўляецца распаўсюджанай асновай для тартоў, пірожных і дэсертаў.

Для атрымання бісквіта лепшай якасці яечныя жаўткі трэба аддзяліць ад бялкоў і старанна ўзбіць з цукрам (або цукровай пудрай) да павелічэння ў аб'ёме не менш чым у два разы, затым дадаць муку, замясіць вадкае цеста і ўмяшаць узбітыя да стану пены (без цукру) бялкі. Існуе «веганскі» варыянт бісквіта, у якім змацоўваючы кампанент (яйка) замяняецца разведзеным у вадзе крухмалам, бо без крухмалу або яек бісквіт хутка «ападае».

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Бисквит, род печенья // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads