Вазузскае вадасховішча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вазу́зскае (руск.: Вазу́зское)[1] — вадасховішча ў Смаленскай і Цвярской абласцях Расіі на рацэ Вазуза. З’яўляецца часткай Вазузскай гідратэхнічнай сістэмы.
Вадасховішча ўведзена ў эксплуатацыю ў 1977[2] годзе. Плошча паверхні пры нармальным падпорным узроўні 106[2] км². Даўжыня вадасховішча 84[3] км, найбольшая шырыня 2,1[3] км. Найбольшая глыбіня 28,1[3] м, сярэдняя — 5,1[3] м. Ваганні ўзроўню вады да 10[1] м. Карысны аб’ём 428[2] млн м³. Плаціна вадасховішча земляная і знаходзіцца за 5,1 км ад вусця Вазузы. Даўжыня плаціны 883[3] м, яе вышыня 35[3] м. Плошча вадазбору 6890 км². Катлавіна вадасховішча складаецца з чатырох плёсаў, утвораных затопленымі далінамі рэк Вазуза, Асуга, Касня, Гжаць[3].
Каналам Гжаць—Яўза Вазузскае вадасховішча злучаецца з Яўзскім вадасховішчам і разам з Верхнерузскім вадасховішчам утварае Вазузскую гідратэхнічную сістэму, выкарыстоўваемую ў мэтах паляпшэння водазабеспячэння горада Масквы[2].
Remove ads
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 80. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Вазузское водохранилище // Федеральное агентство водных ресурсов (Росводресурсы) Архівавана 6 снежня 2017. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads