Валерый Паўлавіч Старжынскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерый Паўлавіч Старжы́нскі[1] (16 кастрычніка 1950, в. Замошша, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1993), прафесар (1997).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1971 годзе па спецыяльнасці «Фізіка». 3 1972 года ў Беларускім політэхнічным інстытуце (сучасны Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт). У 1975 годзе скончыў аспірантуру пры ім па спецыяльнасці «Філасофія».
Член савета па абароне дысертацый Інстытуце філасофіі НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па філасофскіх аспектах фізіка-матэматычных навук, праблемах метадалогіі тэхніказнаўства, гуманізацыі адукацыі, філасофіі прыродазнаўства. Распрацаваў тэорыю праектавання вышэйшай інжынерна-тэхнічнай адукацыі.
Публікацыі
- Дзве лініі ў філасофіі / Л. Р. Краўчанка, В. П. Старжынскі. — Мн., 1983;
- Гуманизация инженерного образования и конструктивная методология // Стереотипы и динамика мышлення. — Мн., 1993;
- Гуманизация образования в Республике Беларусь: состояние и перспективы (разам з В. І. Ярмак) // Адукацыя і выхаванне. 1996. № 3—5;
- Гуманизация инженерного образования: Филос.-конструктивный подход. — Мн., 1997;
- Методология в сфере науки и проектирования // Изв. Междунар. академии технич. образования. 2000. № 1.;
- Методология науки и инновационная деятельность / В. П. Старжынскі, В. В. Цапкала. — Мн.: Новое знание, 2015. — 326 с. — ISBN 978-985-475-538-0;
- Культуротворчество и духовность в образовании человека. — Мн.: Христианский образовательный центр имени святых Мефодия и Кирилла, 2019. — ISBN 978-985-90501-3-8.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads