Валерый Уладзіміравіч Хелскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерый Уладзіміравіч Хелскі (нар. 1968, Ваўчкі, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1968 годзе ў вёсцы Ваўчкі Шчучынскага раёна. Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «аграномія». Працаваў загадчыкам вытворчага ўчастка калгаса імя Леніна, намеснікам старшыні калгаса імя Каліноўскага Свіслацкага раёна. У 1997 годзе назначаны галоўным аграномам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Свіслацкага райвыканкама. З 2001 па 2008 гады працаваў першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Свіслацкага райвыканкама. З 2008 па 2010 гады — галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама. Пасля гэтага працаваў першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама, адкуль у снежні 2013 года перайшоў на пасаду старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама[1]. 3 кастрычніка 2022 года прызначаны старшынёй Гродзенскага райвыканкама[2].
Remove ads
Узнагароды і званні
- Ордэн Пашаны (10.09.2025)[3].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads