Валынецкі сельсавет (Кармянскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валы́нецкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Валынцы.

Хуткія факты Валынецкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Валынецкі (Валынцаўскі) сельсавет у складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. 15 ліпеня 1935 года вёска Валынцы атрымала статус мястэчка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Валынцаў паніжаны да вёскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна. 26 верасня 2006 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Кароцькаўскага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: вёскі Валынцы, Жавуніца, Калюды, Кляпін, Кляпінская Буда, Корсунь і Ясень.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads