Валькоўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мёрскім раёне Маладзечанскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валько́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Валькі.

Хуткія факты Валькоўскі сельсавет, Краіна ...

Геаграфія

Паўночная і ўсходняя межы сельсавета праходзілі па Заходняй Дзвіне, на поўдні сельсавет межаваў з Барсукоўскім сельсаветам, а на захадзе — з Лявонпальскім сельсаветам.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лявонпальскага сельсавета[1].

Населеныя пункты

На 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета уваходзіла 22 населеныя пункты[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі наступныя паселішчы:

На працягу 1944—1954 гадоў былі ліквідаваныя некаторыя хутары Валькоўскага сельсавета.

Архіў

Архіўныя дакументы Валькоўскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокае[3]. Архіў, які ахоплівае 1944—1954 гады, складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, вопісей і інш.
Памер архіва — 28 старонак.
Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1613.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads