Лявонпальскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ляво́нпальскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Лявонпаль.
Паўночная мяжа сельсавета праходзіла па Заходняй Дзвіне, на ўсходзе сельсавет межаваў з Валькоўскім сельсаветам (да 1954 года), на поўдні — з Барсукоўскім сельсаветам (у 1954 годзе перайменаваны ва Узменскі сельсавет), на захадзе — з Аляксандраўскім сельсаветам (да 1960 года). Па тэрыторыі сельсавета працякалі рэчкі Волта і Камёнка.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валькоўскага сельсавета[1]. 12 чэрвеня 1958 года ў склад Узменскага сельсавета пералічаны населеныя пункты Ліпава і Ясева[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Аляксандраўскага сельсавета (24 населеныя пункты: Александрына, Аніські, Багданава, Бакшы, Белева, Бліжняе, Букава, Вята, Грузды, Дарожкі, Дземскія, Навіна, Навінкі, Надмірэчча, Надрэчча, Паташня-I, Паташня-II, Рыбакі, Тараракі, Чамяры, Чурылава, Чурылава Дальняе, Янопаль і Ясцьянава)[3]. 14 красавіка 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мальцаўскага сельсавета (17 населеных пунктаў: Амбросенкі, Гараўцы, Даўгінава, Дубавое, Зайцава, Званкі, Ільмовікі, Кавалькі, Костачына, Кульвока, Мальцы, Міхасенкі, Палякі, Погары, Пятрэлева, Рабечына і Ясева)[4]. 9 ліпеня 1965 года адміністрацыйны цэнтр сельсавета быў перанесены з Лявонпаля ў вёску Даўгінава, сельсавет быў перайменаваны ў Даўгінаўскі[5].
Remove ads
Населеныя пункты
На 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета уваходзілі 24 населеныя пункты[6].
На момант перайменавання ў склад сельсавета ўваходзілі наступныя населеныя пункты:
- Брыжалюбкі, хутар
- Брэдзева, вёска
- Гвардзейская, вёска
- Даўгінава, вёска
- Дварчаны, вёска
- Зайцава, вёска
- Званкі хутар
- Ільмовікі, вёска
- Кавалькі, хутар
- Кіслякі, вёска
- Латышы, вёска
- Лысагорка, хутар
- Лявонпаль, вёска
- Мальцы, вёска
- Пуцінава, вёска
- Скакуны, вёска
- Слабада, вёска
- Старое Грудзінава, вёска
На працягу 1944—1965 гадоў быў ліквідаваны цэлы шэраг населеных пунктаў Лявонпальскага сельсавета, напрыклад, Барсукі 1-ыя, Баўтрукі, Валькі, Грудзінава Новае, Замошша, Каменцы, Коськаўцы, Кукішы, Місьнічкі, Парышнікі, Прудзінкі, Сардыкі, Стаўпы, Страчкі, Урубле, а таксама фальваркі Казлы, Сардыкі, Шчабёры, Янчына.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads