Валянцін Аляксандравіч Налівайчанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянцін Аляксандравіч Налівайчанка (укр.: Наливайченко Валентин Олександрович; 8 чэрвеня 1966, Запарожжа) — украінскі дыпламат і актывіст дзяржавы, у 2006—2010 гадах кіраўнік Службы бяспекі Украіны.
Remove ads
Біяграфія
З адзнакай скончыў Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі. Пасля аднаўлення незалежнасці Украіны паступіў на дыпламатычную службу. З 1994 па 1997 служыў у якасці другога, а затым першага і сакратара Пасольства Украіны ў Фінляндыі, Даніі і Нарвегіі. У 1997—2001 гадах быў першым сакратаром, саветнікам, начальнікам аддзела і намеснікам начальніка Дэпартамента консульскіх спраў Міністэрства замежных спраў Украіны. З 2001 па 2003 служыў у якасці генеральнага консула Украіны ў Вашынгтоне. Вярнуўшыся дадому, уступіў на пасаду кіраўніка Дэпартамента па консульскіх пытаннях (да 2004 года), пасля чаго займаў пасаду намесніка міністра замежных спраў і член Камісіі па пытаннях грамадзянства пры Прэзідэнце Украіны (да 2006 года). З лютага па май 2006 года ён быў паслом Украіны ў Мінску.
29 мая 2006 быў прызначаны намеснікам кіраўніка Службы бяспекі Украіны, на чале антытэрарыстычнага цэнтра пры СБУ. З 6 снежня 2006 года да 6 сакавіка 2009 выконваў абавязкі кіраўніка СБУ. 6 сакавіка 2009 г. рашэннем прэзідэнта афіцыйна стаў кіраўніком установы. З красавіка 2007 года ён быў таксама сябрам Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны[3][4].
Remove ads
Узнагароды
- 26 чэрвеня 2007 г быў узнагароджаны ордэнам Яраслава Мудрага V ступені.
Гл. таксама
Зноскі
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads