Валянцін Афанасьевіч Капцюг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Валянцін Афанасьевіч Капцюг
Remove ads

Валянцін Афанасьевіч Капцю́г (9 чэрвеня 1931, Юхнаў, Калужская вобласць, РСФСР — 10 студзеня 1997) — расійскі хімік-арганік. Акадэмік Расійскай АН (1979; чл.-кар. 1968). Замежны член АН Беларусі (1995). Герой Сацыялістычный Працы (1986).

Хуткія факты Валянцін Афанасьевіч Капцюг, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут (1954), дзе і працаваў. З 1959 у Інстытуце арганічнай хіміі Сібірскага аддзянення АН СССР (з 1987 дырэктар), адначасова ў Новасібірскім дзяржаўным універітэце (у 1978—1980 рэктар). З 1980 віцэ-прэзідэнт Расійскай АН і старшыня яе Сібірскага аддзялення.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па вывучэнні механізмаў рэакцый ізамерызацыі замешчаных араматычных злучэнняў, выкарыстанні ЭВМ для рашэння структурных задач арганічнай хіміі. Устанавіў асаблівасці будовы і заканамернасці пераўтварэння карбакатыёнаў, што паслужыла асновай колькаснай тэорыі малекулярных перагруповак. Распрацаваў новыя спосабы атрымання і выкарыстання арганічных злучэнняў розных тыпаў (для інгібіравання акісляльнай дэструкцыі палімераў, як дабаўкі для паляпшэння рэалагічных уласцівасцей нафтаў і інш.). Ленінская прэмія 1990.

Remove ads

Прэмія імя В. А. Капцюга

Прэмія заснавана з мэтай заахвочвання даследчыкаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі за дасягненне выдатных вынікаў пры выкананні сумесных навуковых даследаванняў у рамках міждзяржаўных праграм, а таксама за сумесныя навуковыя працы, навуковыя адкрыцці і вынаходніцтвы, якія маюць важнае значэнне для навукі і практыкі. Прэмія прысуджаецца ад імя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН штогод, пачынаючы з 1999 года, прэзідыумамі НАН Беларусі і СА РАН па чарзе.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads