Валяр’ян Калінка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валяр’ян Калінка (польск.: Walerian Kalinka; 20 лістапада 1826, в. Балехавіцэ каля Кракава — 16 снежня 1886) — польскі гісторык, публіцыст, палітычны дзеяч.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Скончыў Кракаўскі ўніверсітэт (1845). Удзельнік Кракаўскага паўстання (1846), да 1848 у эміграцыі ў Бельгіі і Галандыі. Палітычныя погляды В. Калінкі эвалюцыяніравалі ад дэмакратычна-рэвалюцыйных да шляхецка-кансерватыўных. У 1848—52 супрацоўнік кракаўскага часопіса «Czas» («Час»), потым зноў у эміграцыі, пераважна ў Францыі, дзе разам з палітычнай дзейнасцю заняўся гісторыяй. Быў звязаны з «Атэлем Лямбэр» (кола кансерватыўных эмігрантаў на чале з Чартарыйскімі), адзін з рэдактараў яго часопіса «Wiadomości Polskie» («Польскія навіны»). Член гісторыка-літаратурнага таварыства ў Парыжы. У 1862 аддаліўся ад Чартарыйскіх і пераехаў у Рым для архіўных пошукаў, аднак з пачаткам паўстання 1863 вярнуўся ў Францыю і працаваў у Галоўным дыпламатычным агенцтве Нацыянальнага Жонда. У 1868 у Рыме ўступіў у ордэн Уваскрэсення Божага, з 1870 святар.
Remove ads
Даследчыцкая дзейнасць
Вывучаў пераважна палітычную гісторью Рэчы Паспалітай XVIII ст. Вялікую ўвагу аддаваў даследаванню псіхалагічных асаблівасцей палітычных дзеячаў, быў схільны да маралізатарства. Лічыцца бацькам кракаўскай школы гісторыкаў з яе «песімістычным» поглядам на гісторыю. Вядомасць В. Калінку прынесла праца «Апошнія гады панавання Станіслава Аўгуста» (т. 1—2, 1868), дзе даказвалася, што крызіс і крах Рэчы Паспалітай быў выкліканы маральным заняпадам народа. Працягам яе з’явілася даследаванне «Чатырохгадовы сейм» (т. 1—3, 1880—88).
Remove ads
Выбраная бібліяграфія
- Dzieła. T. 1—12. Kraków, 1891—1902.
- Sejm czteroletni. T. 1—2. 4 wyd. Kraków, 1895.
Зноскі
- Walerian Kalinka // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads