Вармінска-Мазурскі ўніверсітэт у Ольштыне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вармінска-Мазурскі ўніверсітэт у Ольштыне (польск.: Uniwersytet Warmińsko-Mazurski w Olsztynie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Ольштын.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Навучальная ўстанова ўтворана 1 верасня 1999 года ў выніку аб’яднання Аграрна-тэхнічнай акадэміі, Вышэйшай педагагічнай школы і Вармінскага тэалагічнага інстытута. Галоўны кампус размешчаны ў ольштынскім раёне Кортава. Універсітэт навучае студэнтаў дзённа і завочна на пятнаццаці факультэтах, чатырнаццаць з якіх маюць поўныя акадэмічныя правы, гэта значыць права на наданне доктарскіх ступеняў і хабілітацыі. Правы на наданне доктарскіх ступеняў маюць усе 15 факультэтаў — у сукупнасці яны могуць прысвойваць доктарскую ступень у 24 навуковых дысцыплінах.
Remove ads
Структура
- Гуманітарны факультэт
 - Медыцынскі факультэт
 - Факультэт біяінжынерыі жывёл
 - Факультэт біялогіі і біятэхналогіі
 - Факультэт геаінжынерыі
 - Факультэт навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі
 - Факультэт матэматыкі і інфарматыкі
 - Факультэт ветэрынарнай медыцыны
 - Факультэт эканамічных навук
 - Факультэт сацыяльных навук
 - Факультэт тэхнічных навук
 - Факультэт навук пра харчаванне
 - Факультэт права і адміністрацыя
 - Факультэт мастацтваў
 - Факультэт тэалогіі
 - Школа грамадскага здароўя
 - Філіял у Элку
 
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
