Васіль Васілевіч Шапялевіч

фізік-оптык, паэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Васілевіч Шапялевіч (нар. 2 сакавіка 1945, д. Каўняцін, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць25 сакавіка 2024) — беларускі фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (1996).

Хуткія факты Васіль Васілевіч Шапялевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (спецыяльнасць «Фізіка», 1969), Інстытут фізікі АН БССР (аспірантура, 1974).

Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце (1974—1975), Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І. П. Шамякіна (з 1975, у 1975—1976 — загадчык кафедры фізікі, 1976—1987 і з 2005 — загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі і прыкладной інфарматыкі, у 1992—1998 — прарэктар па навуковай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: крышталяоптыка; акустаоптыка; гіратрапія; галаграфія ў фотарэфрактыўных крышталях; галаграфічная інтэрфераметрыя; методыка выкладання фізікі; лексіка і фальклор вёскі. Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт).

Remove ads

Узнагароды

Значкі «Выдатнік народнай асветы Беларускай ССР» (1982), «Выдатнік асветы СССР» (1985), фэйкавыя званні «International Man of 2000/2001 year» (Міжнародны біяграфічны цэнтр, Кембрыдж, Вялікабрытанія), «The most influential scientist of decade» (Амерыканскі біяграфічны інстытут, 2001), «The person of year» (Амерыканскі біяграфічны інстытут, 2003), прэміі імя Ю. І. Астроўскага ў галіне галаграфіі і інтэрфераметрыі (Фізіка-тэхнічны інстытут імя А. Ф. Іофе РАН, 2003), імя акадэміка Ф. І. Фёдарава (НАН Беларусі, 2011).

Remove ads

Бібліяграфія

  • Дифракция световых волн на фазовых решетках в гиротропных средах : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.05 / Шепелевич Василий Васильевич. — Минск, 1994.
  • Каля паэзіі : зборнік вершаў / Васіль Шапялевіч. — Мазыр, 2007.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads