Васіль Мікалаевіч Муранкоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Мікалаевіч Муранкоў (1960[3], в. Альхоўка, Горацкі раён, Магілёўская воблассць, Беларуская ССР[3]) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[3].

Працоўную дзейнасць пачаў у 1986 годзе ў якасці начальніка мяса-малочнага комплексу буйной рагатай жывёлы калгаса «Шлях Леніна» Горацкага раёна, з 1996 па 2000 год галоўны заатэхнік гэтага ж калгаса[3].

З 2000 па 2005 год працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па жывёлагадоўлі Аршанскага раённага выканаўчага камітэта, а з 2005 па 2010 год — першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аршанскага райвыканкама[3].

У 2010 заняў пасаду старшыні Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта[3]. 29 чэрвеня 2015 года, на паседжанні раённага Савета дэпутатаў быў зняты з пасады старшыні райвыканкама, бо звярнуўся ў Віцебскі аблвыканкам з заявай аб вызваленні яго ад пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу[4].

З 2015 па 2019 год — старшыня Аршанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў[3].

З 9 кастрычніка 2019 года Васіль Муранкоў прыступіў да абавязкаў першага намесніка старшыні Горацкага раённага выканаўчага камітэта[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Наусова, Анна. Район возглавил Пётр Коробач(недаступная спасылка). Гарадоцкі веснік (2 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2022. Праверана 26 студзеня 2022.
  2. Райисполком (руск.)(недаступная спасылка). Горецкий райисполком. Праверана 26 студзеня 2022.
  3. Дроздова, Н. Земли — трудные, а люди — хорошие / Наталья Дроздова // Віцьбічы. — 2015. — № 74 (3691). — 2 июля. — С.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads