Васіль Пятровіч Вусік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Пятровіч Вусік (нар. 19 ліпеня 1955, Прусы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык. Кандыдат эканамічных навук.

Хуткія факты Васіль Пятровіч Вусік, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (вучоны аграном), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).

Працоўную дзейнасць пачаў рабочым паляводчай брыгады саўгаса «Чырвоны сцяг» Старадарожскага раёна. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў брыгадзірам трактарнай брыгады, галоўным аграномам саўгаса «Чырвоны сцяг», намеснікам старшыні калгаса імя Жданава, старшынёй калгаса «Залужжа» Старадарожскага раёна. Займаў пасады першага намесніка старшыні Старадарожскага райвыканкама — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшыні Старадарожскага райвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[1].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads