Палажэвіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палажэ́віцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Палажэвічы.
Remove ads
Геаграфія
Сельсавет размешчаны за 17 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада Старыя Дарогі. Мяжуе з Пасецкім і Старадарожскім сельскімі Саветамі Старадарожскага раёна, землямі Любанскага раёна Мінскай вобласці і Глускага раёна Магілёўскай вобласці.
Гісторыя
Палажэвіцкі сельсавет утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Кармазоўскага і Крываноскага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Слуцкага раёна. У 1967 годзе ў склад сельсавета з Старадарожскага сельсавета перададзена вёска Шчыты[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 13 населеных пунктаў[3].
Remove ads
Населеныя пункты
У склад сельсавета ўваходзяць 13 населеных пунктаў:
- аграгарадок Палажэвічы
- аграгарадок Прусы
- вёска Баранава
- вёска Барбэраўка
- вёска Будзенічы
- вёска Глядавічы
- вёска Дарошкавічы
- вёска Крываносы
- вёска Межылессе
- вёска Наша Ніва
- вёска Пятровічы
- вёска Стражы
- вёска Шчыты
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1402 чалавекі[4], з іх 95,9 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1218 чалавек[6].
Вытворчая сфера
- Палажэвіцкае лясніцтва ДЛГУ «Старадарожскі лясгас»
- ААТ «Палажэвічы»
- КУСП «Прусы».
Сацыяльна-культурная сфера
- Ахова здароўя: два фельчарска-акушэрскіх пунктаў, адна ўрачэбная амбулаторыя, бальніца сястрынскага догляду.
- Адукацыя: вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа, адна агульнаадукацыйная сярэдняя школа, адна дашкольная ўстанова.
- Сацыяльнае забеспячэнне: Дамы сацыяльных паслуг у в. Дарошкавічы, Межылессе і Стражы.
- Культура: Палажэвіцкі цэнтр культуры і адпачынку, Прускі сельскі дом культуры, два сельскія клубы, тры бібліятэкі.
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 і 25 мая 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 18 (1176).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads