Велікасельскі сельсавет (Маладзечанскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Велікасе́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікае Сяло.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Раеўшчынскага сельсавета[1]. 3 жніўня 1954 года ў склад сельсавета з Рэдзькавіцкага сельсавета Ільянскага раёна перададзены вёскі Кутляны і Самалі[2]. 12 чэрвеня 1958 года ў склад Насілаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Бушавіца, Вялікае Сяло, Гаравіны, Зарэчча, Лісава, Мыслевічы, Рагазы, Цівідаўка і Шнуры), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Раеўшчына, сельсавет перайменаваны ў Раеўшчынскі[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads