Вендэль Дзітэрлін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вендэль Дзітэрлін
Remove ads

Вендэль Дзітэрлін Старэйшы (ням.: Wendel Dietterlin, сапраўднае імя Вендлінг Грап (Wendling Grapp), 15501599) — нямецкі мастак-маньерыст: архітэктар-дэкаратар, малявальшчык-арнаменталіст, гравёр і тэарэтык архітэктуры.

Хуткія факты Вендэль Дзітэрлін, Дата нараджэння ...

Нарадзіўся ў Пфулендорфе, зямля Бадэн-Вюртэмберг. Яго спраўднае імя — Вендлінг Грап. Верагодна, ён паходзіў з вялікай сям’і мастакоў Грап у Швабіі. Большую частку жыцця працаваў у Страсбургу, дзе пасля і сканаў. У Страсбургу Дзітэрлін пісаў фрэскі ў рэзідэнцыі мясцовага біскупа, працаваў над упрыгожаннем «Ноер-Баў» (1589 г., у наш час гэты будынак Гандлёва-прамысловай палаты).

Дзітэрлін пісаў карціны, маляваў арнаменты, праектаваў фантаны і паркавыя павільёны. Большая частка гэтых твораў не захавалася. У сваім мудрагелістым стылі, вядомым нам у асноўным па арнаментальных гравюрах мастака, Дзітэрлін як сапраўдны ман’ерыст злучаў элементы фламандскага і нямецкага барока з італьянскім маньерызмам. Спецыялісты бачаць у стылі яго дэкаратыўных роспісаў з «перабольшанымі ракурсамі» ўплыў фрэсак Джуліа Рамана ў Палаца дэль Тэ.

У 1590—1592 гадах Дзітэрлін працаваў у Штутгарце, дзе выканаў роспісы плафона «Забаўляльны палац».

Remove ads

Зноскі

1. Wendel, the elder Dietterlin // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Wendel Dietterlin // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Wendel Dietterlin // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 24 лютага 2016.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads