Венядзікт Васілевіч Ерафееў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Венядзікт Васілевіч Ерафееў
Remove ads

Венядзікт Васілевіч Ерафееў (24 кастрычніка 1938, Ніва-2, Мурманская вобласць, РСФСР, СССР — 11 мая 1990, Масква) — рускі пісьменнік. Вядомы як аўтар паэмы ў прозе «Масква — Петушкі», перастворанай па-беларуску Сяргеем Балахонавым[4].

Хуткія факты Венядзікт Ерафееў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Школу скончыў з залатым медалём, паступіў на філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Праз паўтары гады яго выключылі. З сакавіка 1957 Ерафееў амаль дваццаць гадоў жыў без прапіскі. Тройчы спрабаваў атрымаць дыплом у розных педагагічных інстытутах — Арэхава-Зуеўскім (1959—1960), Уладзімірскім (1961—1962) і Каломенскім (1962—1963), але паўсюль яго выганялі. Падчас навучання ва Уладзімірскім інстытуце пазнаёміўся са сваёй першай жонкай Валянцінай Сімаковай, якая у 1966 годзе нарадзіла яму сына.

Зімой 1970 года напісаў паэму ў прозе «Масква — Петушкі». Тэкст хутка распаўсюдзіўся самвыдатам па ўсім Савецкім Саюзе і быў вывезены за мяжу. Упершыню паэма была надрукаваная ў ізраільскім альманаху «Амі» ў 1973 г. На радзіме на рускай мове першая публікацыя ў скарочаным выглядзе выйшла ў рамках антыалкагольнай кампаніі ў часопісе «Цвярозасць і культура» (1988—1989), а поўнасцю без цэнзуры была надрукаваная толькі ў 1995 г.

Remove ads

Зноскі

1. ЕРОФЕЕВ Венедикт Васильевич // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 704–705. — ISBN 5-94848-245-6

2. Wenedikt Wassiljewitsch Jerofejew // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Vénédict Eroféiev // Babelio — 2007.

4. Венядзікт Ерафееў — Прайдзісвет.org
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads