Веніямін Аляксандравіч Каверын

From Wikipedia, the free encyclopedia

Веніямін Аляксандравіч Каверын
Remove ads

Веніямін Аляксандравіч Каверын (руск.: Вениами́н Алекса́ндрович Каве́рин; сапраўднае прозвішча Зільбер; 6 (19) красавіка 1902, Пскоў — 2 мая 1989, Масква) — савецкі пісьменнік, драматург і сцэнарыст. Найбольш вядомы твор — прыгодніцкі раман «Два капітаны». Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені.

Хуткія факты Веніямін Аляксандравіч Каверын, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Інстытут усходніх моў (1923) і Ленінградскі ўніверсітэт (1924).

Друкаваўся з 1922 года. У пач. 1920-х гадоў уваходзіў у літаратурную групу «Серапіёнавы браты».

Пісаў фантастычныя апавяданні, дэтэктыўныя аповесці, аповесці аб рабоце вучоных. Складаныя і напружаныя сюжэты, маральна-псіхалагічныя праблемы адлюстраваў у раманах «Спаўненне жаданняў» (кн. 1—2, 1934—36), «Два капітаны» (кн. 1—2, 1938—44), трылогіі «Адкрытая кніга» (ч. 1—З, 1949—56). Аповесць «Сем пар нячыстых» (1962) пра вязняў аднаго з паўночных лагераў ГУЛАГа, пазбаўленых у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны права абараняць Радзіму.

Аўтар кніг артыкулаў і мемуараў «Дзень добры, брат. Пісаць вельмі цяжка» (1965), кнігі пра В. І. Сянкоўскага «Барон Брамбеус» (1929, 2-я рэд. 1966), аповесцей «Падвойны партрэт» (1966), «Школьны спектакль» (1968), «Малюнак» (1980), «Верлівока» (1982), «Загадка» (1984), раманаў «Перад люстэркам» (1971), «Двухгадзінная прагулка» (1978), «Навука расставання» (1983), кнігі ўспамінаў «У старым доме» (1971), трылогіі «Асветленыя вокны» (1974—76).

Remove ads

Беларускія пераклады

  • Аблога палацу. — Мн., 1930;
  • Наперадзе ўсіх. — Мн., 1930;
  • У кн.: Клятва юных. — Мн., 1947;
  • Школа мужнасці: Апавяданні. — Мн., 1952;
  • У кн.: Апавяданні ленінградскіх пісьменнікаў. — Мн., 1951;
  • У кн.: Рускае савецкае апавяданне. — Мн., 1988. Т. І.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads