Вольга Канстанцінаўна Капылова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольга Канстанцінаўна Капылова, па нараджэнні Кузьмянкова (нар. 6 красавіка 1982, Гомель, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Гуляла на пазіцыях цяжкага форварда і цэнтравой. Выступала за моладзевую зборную Беларусі (2000—2001)[2]. Маці баскетбалісткі Сафіі Капыловай.
Remove ads
Біяграфія
Выхаванка гомельскага баскетбола. Першы трэнер — Віктар Паўлавіч Арлоў.
У 2000—2003 гадах выступала за гродзенскія клубы «Алімпія» і «Вікторыя». Пачатак сезону 2003/04 правяла ў польскай «Шлёнзе» (каманда была расфарміравана ў снежні 2003 года). У студзені 2004 года вярнулася ў «Алімпію», дзе выступала да 2009 года.
У 2009—2011 і 2012—2014 гадах выступала ў гомельскім клубе, а сезон 2011/12 правяла за літоўскі клуб «Рута» (Шаўляй). У студзені 2010 года брала ўдзел у «Матчы зорак» баскетбольнага чэмпіянату Беларусі ў камандзе «Захад»[3].
У студзені 2015 года зноў перайшла ў «Алімпію»[4], дзе выступала да 2021 года. У 2021 годзе вярнулася ў Гомель, выступала за «Гомельскія рысі».
Remove ads
Кар’ера
- 1997—1999 — БелДУТ (Гомель)
- 1999—2000 — БелДУТ-Ведрыца (Гомель)
- 2000—2002 — Алімпія (Гродна)
- 2002—2003 — Вікторыя-ВАР-ГДАУ (Гродна)
- 2003 — Шлёнза (Уроцлаў, Польшча)
- 2004—2009 — Алімпія (Гродна)
- 2009—2010 — БелДУТ (Гомель)
- 2010—2011 — Сож-ГДУ (Гомель)
- 2011—2012 — Рута (Шаўляй, Літва)
- 2012—2014 — Сож-ГДУ (Гомель)
- 2014 — ГАЦАР-Сож-ГДУ (Гомель)
- 2015—2021 — Алімпія (Гродна)
- 2021—2024 — Гомельскія рысі
Remove ads
Дасягненні
Чэмпіёнка Беларусі (6): 2000/2001, 2003/2004, 2004/2005, 2005/2006, 2006/2007, 2008/2009.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2007/2008, 2018/2019.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (8): 2001/2002, 2002/2003, 2014/2015, 2015/2016, 2016/2017, 2017/2018, 2019/2020, 2020/2021.
Уладальнік Кубка Беларусі (5): 2002, 2004, 2005, 2006, 2007.
Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (2): 2014/2015, 2017/2018.
Зноскі
- Volha Kapylova // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- Ольга Копылова(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2023. Праверана 14 жніўня 2023.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads