Вольга Леанардаўна Кніпер-Чэхава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольга Леанардаўна Кніпер-Чэхава (9 (21) верасня 1868 г., горад Глазаў — 22 сакавіка 1959, Масква) — расійская і савецкая актрыса . Народная артыстка СССР (1937). Лаўрэат Сталінскай прэміі (1943). Жонка А. П. Чэхава.
Remove ads
Сям'я
Нарадзілася 21 верасня 1868 года ў г. Глазаве, цяпер — ва Удмуртыі, Расія, (па іншых крыніцах — сяло Кокман (наваколлі Глазава).
Бацька — інжынер-тэхнолаг. Маці — прафесар Маскоўскага філарманічнага вучылішча Кніпер, Ганна Іванаўна. Старэйшы брат Кніпер Канстанцін Леанардавіч (1866—1924) — інжынер-пуцеец. Малодшы брат — вядомы оперны спявак Уладзімір Нардаў. Пляменнікі: актрыса Вольга Чэхава, кампазітар Леў Кніпер.
Remove ads
Біяграфія
Спачатку яна спрабавала паступіць у студыю да А. П. Ленскага (выдатнаму акцёру Малога тэатра), але той не разгледзеў таленту маладой вучаніцы і не прыняў у свой клас. Аднак гэтая няўдача апынулася поспехам — яна паступіла ў Музычна-драматычнае вучылішчы Маскоўскага філарманічнага таварыства, (цяпер — ГІТІС), (1898, клас В. І. Неміровіча-Данчанкі), скончыўшы які, адразу ж была прынята ў толькі што створаную трупу Маскоўскага Мастацкага тэатра, стаўшы неўзабаве партнёркай Станіслаўскага. Першым спектаклем быў «Цар Фёдар Іаанавіч» А. К. Талстога, у якім выканала ролю царыцы Ірыны. У тэатры грала да 1958 года.
Пахаваная на Новадзявочых могілках у Маскве.
Remove ads
Зноскі
- Книппер-Чехова Ольга Леонардовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Книппер-Чехова Ольга Леонардовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Olga Knipper Chekhova // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads