Вольга Мікалаеўна Жук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольга Мікалаеўна Жук (нар. 18 кастрычніка 1978, г. Бабруйск) — беларускі палітык, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 18 кастрычніка 1978 года ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці[1].
Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»; Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Правазнаўства»; прайшла перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай»[1].
Працавала эканамістам Беларускага шыннага камбіната «Белшына»; галоўным спецыялістам, начальнікам аддзела ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, начальнікам упраўлення эканомікі, намеснікам старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта[1].
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Бабруйскай-Ленінскай акругі № 78. Член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта, юбілейным медалём «100 год беларускім эканамічным органам»[1].
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads