Востраў Баранава
востраў у архіпелагу Аляксандра (ЗША, штат Аляска) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Во́страў Бара́нава[1] (англ.: Baranof Island), востраў Сітка[1] — востраў у архіпелагу Аляксандра (ЗША, штат Аляска).
Плошча вострава 4162 км²[2]. Даўжыня каля 160 км, шырыня каля 50 км. Вышыні да 1432 м[1][2][3]. Вільготныя хваёвыя лясы. Рыбалоўства, лесанарыхтоўкі. У 2000 годзе насельніцтва вострава складала 8532 чалавек. Асноўны населены пункт і порт — горад Сітка.
Названы ў гонар Аляксандра Андрэевіча Баранава — першага Галоўнага правіцеля рускіх паселішчаў у Амерыцы.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads