Вужалкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ву́жалкі — у беларускай міфалогіі дачкі Вужынага Караля (Гаспадара вужоў), маладыя прыгожыя дзяўчаты з доўгімі распушчанымі валасамі, са змяінымі хвастамі замест ног.
Вакол іх заўсёды збіралася безліч вартаўнікоў-змей, таму ніхто з людзей не мог да іх наблізіцца. Яны вельмі любяць сядзець на старых дрэвах і часаць залатымі грабёнкамі свае цудоўныя валасы. У вужалак шмат залатых упрыгожванняў — бранзалеты, каралі і іншае багацце. Чалавеку не робяць ніякай шкоды, але той, хто іх пакрыўдзіць, можа зрабіцца ахвярай незлічоных бедстваў, а ўвесь ягоны род можа знікнуць[1].
Remove ads
Апісанне
Да паловы вужалкі — гэта прыгожыя маладыя дзяўчаты, з доўгімі распушчанымі валасамі. Але замест ног у іх — змяіны хвост. Яны не маюць ніякага адзення, хоць і іхні бацька, Гаспадар вужоў, вельмі багаты. Пад аховай іх бацькі знаходзіцца шмат скарбаў, таму яны не адмаўляюць сабе ў дарагіх аздобах і упрыгожваннях: каралях, бранзалетах, пярсцёнках, завушніцах. Залатыя завушніцы — іх абавязковы атрыбут, менавіта па ім можна адрозніць такую змейку[2].
Remove ads
Месцаванне
Вужалкі звычайна жывуць у лесе ці паблізу вадаёмаў. Часта сядзяць на старых раскідзістых дрэвах, любяць расчэсваць залатымі грабеньчыкамі свае даўгія валасы. Бывае, што якая з іх можа згубіць што-небудзь з упрыгожанняў. Лічыцца, калі знойдзеш такую рэч — яна будзе прыносіць шчасце, а таму чалавеку можна не баяцца змяінага ўкусу[3].
Вакол таго месца, дзе знаходзяцца вужалкі, звычайна кішма кішыць змеямі — гэтак іх бацька, Змяіны кароль, ахоўвае сваіх дачок[4].
Згадкі пра вужалак сустракаюцца на Вілейшчыне[3].
Remove ads
Вобраз у мастацкай літаратуры
- Апавяданне «Жаўнер і вужалка» (2015 г.), Алег Грушэцкі[5][6].
Гл. таксама
- Нагі
- Юань-ці
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads