Вуліца Крупскай (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Крупскай — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Сваю назву атрымала ў 1977 годзе ў гонар савецкай грамадскай дзеячкі, педагога, жонкі У. Леніна Надзеі Канстанцінаўны Крупскай.
Remove ads
Размяшчэнне
Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцамі Кабушкіна і Ташкенцкай, працягваючы вуліцу Машынабудаўнікоў, ідзе з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, заканчваецца скрыжаваннем з Юнацкай вуліцай, працягваючыся 2-ім Юнацкім завулкам. Таксама перасякаецца з вуліцамі Малініна і Шышкіна. Ідзе паралельна вуліцы Айвазоўскага.
Грамадскі транспарт
Па вуліцы пралягае шэраг аўтобусных (59, 70, 79, 79д, 186) і тралейбусных (30, 49) маршрутаў. Паблізу размешчана станцыя метро «Аўтазаводская».
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads