Вуліца Панціелева (Верхнядзвінск)
вуліца ў Верхнядзвінску From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Панціелева (трансліт.: vulica Panсijelieva, руск.: улица Пантиелева) — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Верхнядзвінска.
Remove ads
Апісанне
Названа ў гонар Аркадзя Панціелева — старшага лейтэнанта Савецкай Арміі, які загінуў падчас баёў за горад 14 ліпеня 1944 года і пахаваны побач у гарадскім скверы.
Пачынаецца каля набярэжнай Заходняй Дзвіны ад вуліцы Гагарына і пралягае з захаду на ўсход да вуліцы Пралетарскай каля Дрысы. Працягласць вуліцы складае 600 метраў.
На вуліцы знаходзіццца некалькі двухпавярховых мураваных будынкаў, якія, аднак, прыпісаны да іншых вуліц (вул. Савецкай і вул. Ленінградскай). Астатняя забудова вуліцы — пераважна аднапавярховая сядзібнага тыпу.
Remove ads
Помнікі
У межах вуліц Савецкай, Ленінградскай, Пушкіна і Панціелева размешчаны гарадскі сквер, дзе знаходзяцца магілы байцоў Савецкай Арміі, які загінулі ў баях за горад у 1944 годзе (сярод якіх і Аркадзь Панціелеў), байцоў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў верасні 1939 года падчас «польскай кампаніі», а таксама помнік Уладзіміру Леніну, помнік да 100-годдзя франка-рускай вайны 1812 года, ваенная тэхніка савецкага перыяду і інш.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
