Вуліца Талстога (Полацк)
Полацк From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Талстога — вуліца ў цэнтры Полацка.
Remove ads
Гісторыя
Да 1911 года называлася Прабойнай.[1] Вуліца Прабойная пралягала па мерыдыяльным накірунку (поўдзень-поўнач) у межах гарадскіх умацаванняў. Натуральнымі межамі пачатку і канца гэтай вуліцы з’яўляліся з поўдня — р. Дзвіна, з поўначы — р. Палата.[2]
Выява гэтай вуліцы ёсць на планах пачатку XVIII стагоддзя. Вуліца праходзіла па-над ровам насупраць вала Ніжняга замка і вяла ў бок Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.[2] Для выхаду за межы гарадскіх умацаванняў вуліца раздвойвалася ў раёне неіснуючай зараз вуліцы Баравой (прастора паміж Камуністычнай вуліцай і Замкавым праездам), і асноўная яе частка набліжалася да вала Ніжняга замка і выходзіла за межы паркана праз вежу-фортку.[3].
На поўначы гэтай вуліцы, ля Палаты ў 1656—1657 гг. быў размешчаны цвінтар і касцёл св. Крыжа.[2]
Вуліца Прабойная была адной з асноўных гарадскіх вуліц і праходзіла ля гарадской ратушы. У Рэвізіі 1765 года вуліца Прабойная выкарыстоўваецца як арыентыр для пазначэння напрамку іншых вуліц.
У 1913 годзе мела назву вуліца графа Льва Талстога.[4]
Remove ads
Забудова
- № 6 — будынак Полацкага райвыканкама, пабудаваны ў якасці будынка абкама КПБ Полацкай вобласці

- № 8 — Дом афіцэраў, пабудаваны ў 1938 годзе як Дом Чырвонай арміі —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000897
- № 15 — Будынак 1912 года —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000633
- У перспектыве вуліцы знаходзіцца будынак канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000631
- На перакрыжаванні з вуліцай Войкава знаходзіцца будынак Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000602
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads