Вуліца Якубоўскага (Магілёў)
Магілёў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Якубоўскага (руск.: улица Якубовского) — вуліца ў Магілёве, у Ленінскім раёне. Названа ў гонар Івана Ігнатавіча Якубоўскага (1912—1976), ураджэнца Магілёўскай вобласці, Маршала Савецкага Саюза, Героя ЧССР, двойчы Героя Савецкага Саюза, галоўнакамандуючага Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі краін Варшаўскага дагавора.

З’яўляецца працягам праспекта Міру, пачынаецца ад былой плошчы Перамогі на скрыжаванні з вуліцай Касманаўтаў, праходзіць па пуцеправодзе над чыгуначнымі пуцямі, з поўначы прымыкаюць вуліцы Арлоўскага і Сурганава, Загарадны завулак, з поўдня — вуліца Аляксея Пысіна. Пасля скрыжавання з вуліцай Вітольда Бялыніцкага-Бірулі пераходзіць у Загарадную шашу. Раней траса вуліцы праходзіла па іншым пуцеправодзе, цяпер ператвораным у пешаходны. Працягласць вуліцы складае 2,38 км.
Remove ads
Забудова
- (вуліца Касманаўтаў, 1А) — галоўны корпус МДУ імя А. А. Куляшова.
- № 18 — Магілёўскі прафесійны электратэхнічны каледж.
- № 20 — абутковая фабрыка «Абутак».
- № 24 — гаражы Магілёўскага аблвыканкама.
- № 44 — супермаркет «Перакростак».
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Якубоўскага (Магілёў)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
