Выдатнік адукацыі

нагрудны знак Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нагрудны знак Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» — узнагарода Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Нагрудны знак заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 мая 2002 года № 238[1].

Хуткія факты Нагрудны знак Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі», Арыгінальная назва ...
Remove ads

Статут

Нагрудным знакам узнагароджваюцца работнікі арганізацый сістэмы адукацыі, якія зрабілі значны ўклад у развіццё адукацыі, укараненне перадавога педагагічнага вопыту, узорна выконваюць працоўныя абавязкі, дасягнулі высокіх вынікаў у навучанні і выхаванні дзяцей і моладзі і маюць стаж працы ў гэтых арганізацыях не менш за 10 гадоў[1].

Парадак прадстаўлення да ўзнагароды вызначаецца Міністрам адукацыі. Рашэнне аб узнагароджанні афармляецца загадам Міністра адукацыі[1].

Знак і пасведчанне ўручаюцца ўрачыста Міністрам адукацыі або яго намеснікамі[1].

Нагрудны знак можа быць адабраны ў выпадку ўчынення наўмыснага злачынства або грубага парушэння працоўнай дысцыпліны[1].

Запісы пра ўзнагароджанне і пазбаўленне ўносяцца ў працоўную кніжку[1].

Нагрудны знак носіцца на правым баку грудзей пасля ордэнаў і медалёў, а пры іх адсутнасці — на іх месцы[1].

Паўторнае ўзнагароджанне не прадугледжана, дублікаты пры страце не выдаюцца[1].

Remove ads

Апісанне

Нагрудны знак мае выгляд круга дыяметрам 30 мм. У цэнтры на фоне стылізаваных промняў узыходзячага сонца размешчаны адкрытая кніга, на правай старонцы якой намалявана славянская літара «А», і паходня, абрамленыя знізу дзвюма скрыжаванымі лаўровымі галінкамі. У верхняй частцы знака паўкругам размешчаны надпіс «Выдатнік адукацыі»[1].

Знак пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з прамавугольнай калодкай памерам 12 × 25 мм, на якой размешчана выява лаўровай галіны. Калодка пакрыта ювелірнай эмаллю чырвонага колеру[1].

Знак і калодка вырабляюцца з металу жоўтага колеру. Адваротны бок знака мае гладкую паверхню з рэльефнай надпісам «МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» у два радкі і пазнакай «№», пад якой гравіруецца парадкавы нумар узнагароды[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads