Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбай

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбай
Remove ads

Вышэйшая ліга — трэці дывізіён чэмпіянату Беларусі па хакеі са шайбай, у якім бяруць удзел фарм-клубы каманд беларускай экстралігі. Створана ў 2002 годзе, да 2006 года мела назву Першая ліга.

Хуткія факты Вышэйшая ліга, Раней ...
Remove ads

Рэгламент

На першым этапе Вышэйшай лігі кожная каманда праводзіць па дзве гульні на сваім полі і па дзве гульні на поле суперніка з кожнай камандай згодна з зацверджаным каляндар гульняў. Месцы каманд у табліцы Вышэйшай лігі пасля першага этапу Вышэйшай лігі вызначаюцца па суме ачкоў, набраных ва ўсіх матчах першага этапу Вышэйшай лігі.

У выпадку роўнасці ачкоў у двух або больш каманд пасля першага этапу Вышэйшай лігі перавага мае каманда:

1) якая набрала найбольшую колькасць ачкоў у матчах паміж гэтымі камандамі;

2) якая мае лепшую рознасьць закінутых і прапушчаных шайбаў у матчах паміж гэтымі камандамі;

3) якая мае найбольшую колькасць закінутых шайбаў у матчах паміж гэтымі камандамі;

4) якая мае лепшую рознасьць закінутых і прапушчаных шайбаў ва ўсіх матчах першага этапу;

5) якая мае найбольшую колькасць перамог ва ўсіх матчах першага этапу;

6) якая мае найбольшую колькасць перамог у асноўны час ва ўсіх матчах першага этапу;

7) якая мае найбольшую колькасць закінутых шайбаў ва ўсіх матчах першага этапу.

8) пры роўнасці ўсіх вышэйпералічаных паказчыкаў размеркаванне месцаў паміж камандамі вызначаецца жэрабем.

Па выніках першага этапу Вышэйшай лігі вызначаюцца 8 каманд, якія прымаюць удзел у другім этапе Вышэйшай лігі. Нумара "пасеву" з 1-га па 8-й вызначаюцца ў парадку месцаў, занятых камандамі па выніках першага этапу Вышэйшай лігі. Пары для кожнай стадыі плэй-оф фармуюцца па прынцыпе: найбольш высокі нумар "пасеву" гуляе з найменшай нумарам "пасеву", другі па ліку - з перадапошнім і г.д. Перавагу сваёй пляцоўкі на ўсіх стадыях розыгрышу атрымліваюць каманды з больш высокім нумарам "пасеву".

У другім этапе Вышэйшай лігі (серыі гульняў плэй-оф) правядзенне матчаў ажыццяўляецца наступным чынам: матчы ¼ фіналу праводзяцца да трох перамог адной з каманд, ½ фіналу і фіналу - да чатырох перамог. Матч за 3-е месца не праводзіцца. Трэцяе месца ў Вышэйшай лізе займае адна з двух каманд, саступілі ў ½ фіналу Вышэйшай лігі, якая заняла больш высокае месца ў агульнай табліцы па выніках першага этапу Вышэйшай лігі. Каманда, якая заняла трэцяе месца ў Вышэйшай лізе, становіцца бронзавым прызёрам Чэмпіянату ў Вышэйшай лізе.[1]

Remove ads

Прызёры

Сезон Чэмпіён Срэбраны прызёр Бронзавы прызёр
2002/2003 Гомель-2 Керамін-2 (Мінск) Нёман-2 (Гродна)
2003/2004 Гомель-2 Нёман-2 (Гродна) Хімвалакно-2 (Магілёў)
2004/2005 Хімвалакно-2 (Магілёў) Нёман-2 (Гродна) Гомель-2
2005/2006 Гомель-2 Юніёр (Мінск) Дынама-2 (Мінск)
2006/2007 Гомель-2 Дынама-2 (Мінск) Юніёр (Мінск)
2007/2008 Юніёр (Мінск) Гомель-2 Керамин-2 (Мінск)
2008/2009 Керамин-2 (Мінск) Нёман-2 (Гродна) Юніёр (Мінск)
2009/2010 Юніёр (Мінск) Гомель-2 Нёман-2 (Гродна)
2010/2011 Дынама-Шыннік (Бобруйск) Юніёр (Мінск) Металург-2 (Жлобін)
2011/2012 Юніёр (Мінск) Магілёў-2 Гомель-2
2012/2013 Металург-2 (Жлобін) Шахцёр-2 (Солигорск) Магілёў-2
2013/2014 Юніёр (Мінск) Гомель-2 Шахцёр-2 (Солигорск)
2014/2015 Юнацтва-МХЛ (Мінск) Металург-2 (Жлобін) Нёман-2 (Гродна)
2015/2016 Шахцёр-2 (Солигорск) Дынама-Раўбічы Гомель-2 (Гомель)
2016/2017 Юніёр (Мінск) Шахцёр-2 (Салігорск) Гомель-2 (Гомель)
2017/2018 Гомель-2 Юніёр (Мінск) Шахцёр-2 (Солигорск)
2018/2019 Нёман-2 (Гродна) Юніёр (Мінск) U17
Remove ads

Спасылкі

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads