Вялікаборскае (вадасховішча)
вадасховішча ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялікаборскае[1] або возера Ізбынь (руск.: Великоборское) — наліўное вадасховішча ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, за 1,5 км ад вёскі Ізбынь, за 14 км на поўнач ад горада Хойнікі.
Размешчана паміж населенымі пунктамі Вялікі Бор, Ізбынь, Восаў, Партызанская, Хвойная Паляна.
Remove ads
Апісанне
Пабудавана ў 1986 годзе на месцы возера Ізбынь па праекце Палессегіправадгаса. Па праекце прызначалася для арашэння, ўвільгатнення зямель і рыбаразвядзення.
Плошча люстэрка — 2,70 км², даўжыня — 2,63 км, шырыня: максімальная 1,5 км, сярэдняя — 1,13 км; сярэдняя глыбіня — 3,3 м. Аб'ём: поўны — 8,95 млн м³, карысны — 6,87 млн м³. Рознасць адзнак НПУ і ВМА — 2,95 м.
Плошча вадазбору 195,1 км².
Напаўняецца за кошт сцёку ракі Віць.
Адлегласць ад вусця р. Віць да гідравузла — 51,5 км[2].
Від рэгулявання — сезоннае[2].
Выкарыстоўваецца для арашэння сельскагаспадарчых угоддзяў і рыбаводства[3].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads